За цьмянай ракой сцеле чорны туман,
Зямлю, кветкі, травы няволіць атрута.
Яна ёсць вялізны і вечны падман,
З якім наша воля стагоддзі ў пакутах.

Калі дачакаемся збавы ад хмар,
Калі я убачу і сонца ў нябёсах?
А покуль адбіткі ад збэшчаных мар
Нам шнары малююць на згубленых лёсах.

На зброі маёй стогадовы ўжо пыл,
Але рукі сцёрты ад працы да болю,
Да воч, што патухлі, да сцягнутых жыл,
А мы, людзі, марым пра свет і пра волю,

Бо ведаем: час гэты хутка прыйдзе,
Сцячэ з паднябесся струменем крывавым,
І полымя ўспыхне ў людской чарадзе.
Сабой абгрунтуем, што мы не забава!


старая вещь, но достаточно сильная))